Белорусский портал в Казахстане

Эмір Кустурыца - "ганаровы удмурт"



Эмір Кустурыца стаў "ганаровым удмуртам". Творчая інтэлігенцыя Удмуртыі, дзе адбыўся канцэрт групы "Thе Nо Smоkіng Оrсhеstrа", прысвоіў сербскаму рэжысёру званне "Ганаровы удмурт".

Такое ж званне раней атрымалі мастак Казімір Малевіч, касманаўт Юрый Гагарын, рок-музыкант Сяргей Курохін, паэт Дзмітрый Прыгаў і музычны крытык Арцемій Троіцкі. Разам з граматай аб прысваенні ганаровага звання Кустурыцы ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі драўляны нагрудны знак і войлачную шапку. Славуты музыка і рэжысёр прызнаўся, што ў Іжэўску адчувае сябе намнога больш камфортна, чым у Нью-Ёрку, дзе ён 2 гады выкладаў у Калумбійскім універсітэце.


Звязда
27 кастрычніка 2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/752/2488
Текущая дата: 24.11.2024