Сам 26-гадовы грамадзянін Беларусі Дзьмітры Бурак пакуль на волі, у вышуку.
Амэрыканскія дэтэктывы пры падтрымцы калегаў з Чэхіі, Грэцыі і Ўкраіны выйшлі на сьлед і іншых удзельнікаў сеткі кібэр-злодзеяў, якая дзейнічала ў ЗША. Гэта грамадзяне Расеі, Украіны, Малдовы, Беларусі. Некаторых зь іх ужо арыштавалі і экстрадыравалі ў Штаты.
Паводле пракуратуры, яны абвінавачваюцца ў махінацыях з крэдытнымі карткамі. Усяго хакеры выкралі зьвесткі пра 95 тысяч картак і атрымалі дзякуючы гэтаму 4 мільёны даляраў, пішуць амэрыканскія выданьні.
Як вынікае з матэрыялаў сьледзтва, хакеры, - арыштаваныя ўжо расейцы Вячаслаў Васільеў і Уладзімер Крамарэнка, украінец Ягор Шавялёў, а таксама беларускі грамадзянін Дзьмітры Бурак і малдаванін Алег Кавелін, якія пакуль на волі, дзейнічалі ў складзе крымінальнай кібэр-групоўкі Western Express Cybercrime Group. Яны выкрадалі нумары банкавых картак, а потым здабывалі гатоўку з дапамогай інтэрнэт-аўкцыёну eBay. Потым давалі абвесткі пра продаж той ці іншай электронікі, а калі на нейкую рэч знаходзіўся пакупнік, заплочаныя ім грошы яны прысабечвалі, а праз картку, нумар якой былі скралі, куплялі адпаведную рэч і адсылалі пакупніку.
Што да беларускага грамадзяніна Дзьмітрыя Бурака, то ён разам зь яшчэ адным удзельнікам злачыннай групы прадаваў скрадзеныя нумары крэдытных картак праз інтэрнэт. Сьледчыя кажуць, што ён валодаў сайтам Dumpsmarket, дзе такі продаж і адбываўся. Паводле інфармацыі праваахоўных органаў ЗША, Дзьмітры Бурак, таксама вядомы пад мянушкамі “Граф” і “Лявон Курачкін”, разам з 28-гадовым Алегам Кавеліным хаваюцца на волі, выкарыстоўваючы падробленыя дакумэнты. Апошні вядомы адрас сталага жыхарства грамадзяніна Беларусі - Ўкраіна.
Радыё Свабода

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/755/2105
Текущая дата: 24.11.2024