Бітва пад Грунвальдам, якая адбылася 600 гадоў таму, і само слова Грунвальд (па-літоўску – Žalgiris) дагэтуль застаюцца своеасаблівым сымбалем літоўскасьці. Аднак сучаснае разуменьне ў Літве гэтай гістарычнай падзеі застаецца спадчынай савецкага часу, хоць і тады ў грамадзтве назіраліся антысавецкія настроі.
Паводле гісторыкаў, міт аб Грунвальдзе да Другой сусьветнай вайны ў сьвядомасьці літоўцаў не функцыянаваў, і толькі за савецкім часам Грунвальдзкая бітва стала найважнейшай падзеяй сярэднявечнай гісторыі, хоць празь яе і спрабавалі навязаць людзям вобраз немца як ворага, які мае непасрэднае дачыненьне зь сярэднявечнымі крыжакамі.
“Да 1910 году, калі ў Кракаве было ўрачыста адзначана 500-годзьдзе Грунвальдзкай бітвы, дый пасьля таго Грунвальд у літоўскай сьвядомасьці амаль не існаваў аж да Другой сусьветнай вайны, бо як у ХІХ ст., гэтак і ў міжваенным часе літоўская гістарычная сьвядомасьць заставалася антыпольская і згадваць падзею, дзе літоўцы ваявалі разам з палякамі, было складана.
Зусім іншая справа зь Вітаўтам – 1930 год стаў апагеем культу Вітаўта Вялікага, найвышэйшым пунктам узьнясеньня літоўскай дзяржавы. Грунвальд у літоўскай сьвядомасьці амаль не існаваў аж да Другой сусьветнай вайны.
За савецкім часам, наадварот, спрабавалі прыменшыць значэньне Вітаўта і засланіць усё Грунвальдзкай бітвай”, - сказаў у панядзелак у дыскусіі, арганізаванай агенцтвам ЭЛТА, гісторык Дарус Сталюнас.
Пагаджаючыся з калегам, гісторык Альвідас Нікжантайціс дадае, што Грунвальдзкая бітва да ХХ ст. была часткай нацыянальнага міту аб Вітаўце і мелася толькі падкрэсьліць Вітаўтавы ваярскія здольнасьці.
“Калі мы гаворым пра Грунвальд і Вітаўта, дык тут выразная гіерархія: Вітаўт – герой, а Грунвальд – адзін з інструмэнтаў таго героя. За савецкім часам усяляк спрабавалі аддаць Вітаўта забыцьцю і стварыць антызаходні, антыімпэрыялістычны міт Грунвальду. Успрыманьне грунвальдзкай традыцыі ў такім аб`ёме, які мы маем цяпер – гэта ня што іншае, як спадчына савецкіх часоў. Можа, гэта прагучыць крыху жорстка (трэба ўзяць пад увагу і ранейшыя традыцыі Грунвальдзкай бітвы), але функцыя Грунвальдзкай бітвы важная тым, што яна была навязаная нам за савецкім часам”, - цьвердзіць А.Нікжантайціс.
Гісторыкі нагадваюць, што ў савецкія часы Грунвальдзкая бітва становіцца цэнтральнай гістарычнай падзеяй – ад 1939 году спачатку ў савецкай Расеі пачала пашырацца новая інтэрпрэтацыя, паводле якой існавала непасрэдная сувязь паміж нямецкім ордэнам і нацыстоўскай Нямеччынай, а немцы – адвечныя ворагі братніх народаў-саюзьнікаў.
“Аднак гэта ня значыць, што грамадзтва прыняло менавіта такую інтэрпрэтацыю, бо гэтага не дазваляў зрабіць здаровы розум. Паралельна з савецкай фармуецца, часткова спантанна, часткова – праз акадэмічную грамадзкасьць, іншая інтэрпрэтацыя Грунвальдзкай бітвы, якая, будучы спадчынай савецкіх часоў, тым ня менш ня ёсьць савецкай. Імя Грунвальд (Жальгірыс) насілі партызанскія атрады, савецкія калгасы, мэбля, алькагольны напой, спартовае таварыства, вуліцы, паром і г.д., але гэтыя назвы для нас робяцца сваімі, яны па сутнасьці ня зьвязаныя з Грунвальдзкай бітвай і маюць зь ёй мала агульнага. Яны пачынаюць функцыянаваць як нешта самастойнае, літоўскае, як ідэя нашай асобнасьці і нават незалежнасьці. Саветы дазваляюць выкарыстоўваць гэтую тэрміналёгію, укладаючы ў яе адзін зьмест, а грамадзтва – іншы, нават антысавецкі”, - цьвердзіць Д.Сталюнас.
Паводле гісторыкаў, пра Грунвальдзкую бітву, як і пра іншыя гістарычныя падзеі, літоўцы маюць шмат не зусім абгрунтаваных уяўленьняў.
“Грунвальдзкая бітва была пачаткам перагрупаваньня сілаў на карысьць Літвы і Польшчы і нічым болей. Калі спрабаваць адказаць на пытаньне – чым было выкліканае гэтае перагрупаваньне сілаў і ўзвышэньне Літвы і Польшчы, дык гэта быў фінансавы крызіс нямецкага ордэну, бо да Грунвальдзкай бітвы нямецкі ордэн быў адной зь нешматлікіх дзяржаваў, якія мелі лішкавы бюджэт, таму маглі і наймаць наёмнікаў, і пазычаць грошы іншым.
Гэтая дата важная для партыятычнага выхаваньня.
Грунвальдзкая бітва важная ня тым, што ў ёй удзельнічала шмат людзей – 70 тысячаў гэта перабольшаная лічба, бо нам вядома, што на намяцкім баку загінула дзьвесьце рыцараў. Магчыма, трэба зьменшыць тую лічбу да 20 тысячаў. Аднак зыход Грунвальдзкай бітвы вызначыла ня гэтае перагрупаваньне сілаў, а пазьнейшыя дамовы і ваенныя пазыкі нямецкага ордэну – на тыя часы жахлівыя сумы. Немцы мусілі заплаціць ваенныя рэпарацыі, і гэта канчаткова вычарпала ордэн. І гэты факт важнейшы за перамогу ў Грунвальдзкай бітве”, - цьвердзіць гісторык-мэдыевіст А.Нікжантайціс.
Гісторыкі гавораць і пра адну з найвялікшых прапагандысцкіх акцыяў, бо была важная ня толькі сама перамога ў Грунвальдзкай бітве, але і як яна будзе ўспрынятая ў іншых краінах сьвету.
“Гэтая прапагандысцкая акцыя пачалася перад самай Грунвальдзкай бітвай, але асабліва актывізавалася пасьля яе. Напэўна, ужо ў пятнаццатым стагодзьдзі ў мэтах прапагандысцкага ўзьдзеяньня на іншых і пачаліся размовы пра тыя гіганцкія страты, хоць нам добра вядома, што празь некалькі гадоў пасьля Грунвальду літоўскае і польскае войскі зноў зьбіраюцца і рыхтуюць вялікія паходы супраць іншых суседзяў”, - кажа А.Нікжантайціс.
Дасьледуючы факты пра Грунвальдзкую бітву і паходжаньне міту, гісторыкі пагаджаюцца, што гэтая падзея і яе 600-гадовы юбілей у Літве мусяць адзначацца, можа нават і шырэй, чым цяпер, а гэтая дата важная для партыятычнага выхаваньня. Апрача таго Грунвальдзкая бітва, якую яшчэ называюць бітвай народаў, усё больш становіцца сымбалем аб`яднаньня розных народаў.
13.07.2010
Радыё Свабода

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/758/1402
Текущая дата: 05.11.2024