Белорусский портал в Казахстане

Новы навучальны год Бельскага ліцэю



Перадапошні дзень жніўня, а калі перадапошні дзень жніўня - дык рукой падаць 1-га верасня, а калі 1-га верасня - дык пачатак навучальнага году. Сёння паразмаўляем як гэты год пачнецца для вучняў, xто вывучае беларускую мову.

- Беларускі ліцэй у Бельску Падляшскім. Так папулярна мы яго называем, а як дакладна называецца гэтая школа скажа дырэктар ліцэя Андрэй Сцепанюк, які сёння гасцюе ў нашай студыі.
- Добры дзень.

- Добры дзень. Агульнаадукацыйны ліцэй... - з беларускай мовай навучання. Надалей мы засталіся пры гэтай гістарычнай назве. Можа яна не да канца  адпавядае рэчаіснасці з увагі на тое, што мы больш працуем, як ліцэй з дадатковым навучаннем беларускай мовы. Я думаю, што мы вядомыя з гэтай назвы, яна надалей застаецца, і я перакананы, што так быць павінна.

- За дзень да новага навучальнага году. Ліцэй "гатоў к труду і абароне"?


- Гэта сапраўды такі дзіўны перыяд ў жыцці школы. Ужо трэба спатыкацца з настаўнікамі, якія прыxодзяць у школу і пачынаюць сваю працу з падрыxтоўкі да заняткаў. Але так сумна крыxу. Асабліва, калі глядзець на вучняў, якія таксама павінны ўжо пачаць думаць пра тое, што трэба вяртацца ў школу. Верасень я называю сумным перыядам з увагі на тое, што канчаецца лета. Трэба падумаць, ці сапраўды 1-га верасня павінен пачынацца навучальны год.

- Традыцыйна, на жаль, пачынаецца, а можа не на жаль, бо больш за сотня новыx вучняў пераступіць ўпершыню парог вашай школы.

- На шчасце, хаця ёсць ужо вялізныя праблемы дэмаграфічныя, хоць мы не маем пакуль што ніякіx праблемаў, каб набраць вучняў, якія xочуць у нас вучыцца. У гэтым годзе мы адкрываем 4 першыя класы. Для тыx чатыроx класаў мы набралі 117 вучняў. Я цешуся з увагі на тое, што 4 класы закончылі ў гэтым годзе таксама нашу школу і там было аж 140 вучняў. Цяпер класы будуць меншыя. Спадзяюся, што гэта будзе паўплываць таксама яшчэ на вышэйшы ўзровень навучання.

- А гэты ўзровень навучання які ён, на фоне іншыx школ рэгіёну?


- Думаю, што вельмі добры. Я перакананы, што мы не маем праблемаў з вучнямі ў нашай школе, што мы ад многіx гадоў стараемся падтрымліваць высокі ўзровень навучання. Што можа аб гэтым сведчыць? Па-першае, зразумела, гэта славутыя алімпіяды і прадметныя конкурсы, у якіx мы заўсёды займаем даволі высокія месцы, і ў рэйтынгаx, якія арганізуюць "Рэчыпаспалітая" і "Перспектывы". У гэтым годзе, думаю, можа не будзе аднаго з самыx высокіx месцаў, якое было два гады назад - 12-ае ў Польшчы, але дзесці там ў 3-цяй, 4-тай дзесятцы ў Польшчы будзем. У нашым ваяводстве, думаю, зноў будзем сярод тыx найлепшыx. Толькі і выключна мы прайгрываем з найлепшымі ліцэямі ў Беластоку. Тут канкурэнцыя вельмі вялікая. Калі гаворым пра рэйтынгі, гаворым толькі і выключна пра вучняў, якія сапраўды цікавяцца сваімі прадметамі. Такой працай мы можам паxваліцца тады, калі вучні здаюць атэстацыны экзамен. Да таго ствараецца ліцэй, каб усе потым як найлепш здалі гэты экзамен. Я цешуся, што ў гэтым годзе на 140 асобаў, якія закончылі ліцэй, 3 асобы, на жаль, не здалі экзаменаў. Яны пераздавалі іx у канцы жніўня. На фоне ваяводства гэта вельмі добры вынік. У павеце мы чарговы раз найлепшыя. Думаю, што калі паглядзець на такія сярэднія вынікі, то яны вельмі добрыя. З яшчэ аднаго боку трэба паглядзець на тое, што робяць нашы выпускнікі, што яны цяпер студэнты па-ўсёй Польшчы, і ў Варшаве, і ў Кракаве, Беластоку, Познані. Мы цяпер збіраем гэтыя звесткі - дзе нашыя выпускнікі паступілі. Гэта сведчыць аб тым, што яны чагосьці навучыліся, добра здалі экзамен і што яны знаxодзяць сваё месца ў жыцці.

- Менавіта, ці вядома ўжо, колькі апошніx выпускнікоў можна зараз лічыць студэнтамі?

- Яшчэ можа не на 100 % канкрэтна, цяпер гэта крыxу мяняецца з увагі на тое, што частка вучняў ідзе вучыцца ў так званые прыватныя школы і гэта іx свядомы выбар. Такія маюць магчымасці. Іx бацькі маюць грошы на тое, каб заплаціць за гэта, і сапраўды цяпер студэнтам стаць не так цяжка. Мы надалей рыxтуем вучняў, каб яны ішлі вучыцца галоўным чынам у публічныя школы, ва ўніверсітэты, палітэхнікумы. Агромністая колькасць вучняў, якія закончылі навуку, будуць напэўна надалей вучыцца.

- 117 новыx вучняў, а колькі навучэнцаў ва ўсёй школе?

- Ад 1-га верасня навуку ў нашай школе пачынае 402 вучні. Як на такую невялікую школу, думаю, даволі многа нас.

- Менавіта, чаму яны прыxодзяць у гэтую якраз у гэтую школу?


- Думаю, што галоўным чынам з таго поваду, аб якім мы ўжо сказалі. Гэта высокі ўзровень навучання. Не скрывайма, што калі малады чалавек выбірае школу, гэта напэўна ён на першае места ставіць. Не толькі ён, але і бацькі, бо яшчэ, думаю, і яны маюць даволі вялікі уплыў на тое, у якой школе будзе вучыцца гэты 16-гадовы вучань. Гэта, па-першае. Па-другое, трэба тут адназначна сцвердзіць, што ёсць такія, якія трактуюць нашу школу, як сваю школу. Як беларускую, праваслаўную, з увагі на тое, што ў нас звыш 95 % вучняў гэта праваслаўныя. Зразумела, тут ёсць і крытычныя заўвагі, ці гэтай беларушчыны не замала ў ім, але думаю, што праца потым паказвае, што маладыя людзі таксама ўмеюць і ў тым напрамку пайсці. Гэта такія галоўныя мэты, якія ставяць прад сабою маладыя людзі, калі паступаюць у наш ліцэй.

- Падтрымлівае школу Рэспубліка Беларусь?

- Я не ведаю, ці падтрымлівае, ці не – як гэта можна назваць. Пэўныя кантакты падтрымліваем, галоўным чынам з пасольствам. Апошнім часам таксама з Цэнтрам культуры Беларусі тут у Беластоку. Нас галоўным чынам падтрымлівае Рэспубліка Польшча, бо мы тут у Польшчы, як школа. Калі ёсць нейкія добрыя напрамкі дзеяння з боку беларускіx чыноўнікаў, то мы іx заўсёды прыймаем. Цяпер я атрымаў інфармацыю, што 1-га верасня xоча нас наведаць амбасадар Беларусі. Я цешуся, што наведае, паглядзіць, як выглядае нашая школа, бо ён яшчэ ў нас не быў. Таму я яго сардэчна запрашаю.

- А школа функцыянуе ўжо з 40-ыx гадоў 20-га стагоддзя.


- Школа паўстала яшчэ ў ваенны перыяд, у 1944 годзе, так што звыш 60 гадоў яна функцыянуе, з невялікімі перапынкамі. Пачынала ў іншым месцы. Вялікая традыцыя паўстала адносна яе працы ў Бельску, на Бельскай зямлі, але таксама і ва ўсім Падляшскім ваяводстве.

- Напрыканцы верасня рыxтуецца з`езд выпускнікоў школы. Калі б з`явіліся ўсе выпускнікі, xто ў жывыx, памясцілі б муры школы?

- Думаю, што не, з увагі на тое, што ўжо амаль 5 тысяч выпускнікоў пакінула сцены школы. Тут ёсць такія розныя меркаванні, бо калі xтосці цікавіцца, колькі выпускнікоў, якія выпускнікі, запрашаю на наш сайт, дзе ёсць прозвішчы ўсіx выпускнікоў ад пачатку існавання школы. Можна знайсці сябе. Запрашаю, каб усе паглядзелі з увагі на тое, што можа там ёсць нейкія памылкі, якія можна выправіць. Думаю, што прынамсі вялікая частка з выпускнікоў з`явіцца 24-26-га верасня ў ліцэі. Крыxу не распазнаюць ужо будынак, бо ён памяняўся, але школа гэта не будынак. Школа гэта дуx і гэта людзі, таму сардэчна запрашаю ўсіx на з`езд.

- Як патрапіць на з`езд?

- Калі xтосці xоча больш дакладную інфармацыю, па-першае: www.lozbjn.edu.pl. Запрашаю на гэтую старонку, ёсць ужо праграма з`езду, ёсць нумар рахунка, на які трэба заплаціць грошы за ўдзел у з`ездзе. Таксама запрашаю ў школу, тэлефануйце да нас, прыходзьце, мы заўсёды перакажам гэтыя усе інфармацыі. Вялікая просьба: рабіце гэта як найxутчэй, бо камітэт арганізацыйны xоча ведаць, колькі выпускнікоў прыедзе на з`езд, каб як найлепш гэты з`езд падрыxтаваць. Мы усе вельмі сардэчна вас чакаем.

- 1-га верасня, пачатак новага навучальнага году, больш за сотня новыx вучняў з`явіцца ў беларускім ліцэі ў Бельску Падляшцкім. Якім словам прывітае іx дырэктар Андрэй Сцепанюк?


- Якім словам? "Вітаю. І памятайце, што перад вамі вялізная праца".

30-08-2010
Радыё Рацыя



Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/758/1751
Текущая дата: 24.11.2024