З пачатку году кошт мінскіх кватэр працягвае паступова змяншацца – за паўгода на 7%. Цяпер квадратны метр у сталіцы ў сярэднім каштуе $1230. Такім чынам, тыповая двухпакаёўка плошчай 50 квадратных метраў за гэты час патаннела на $4300.
А вось кошт навабудаў па-ранейшаму расце. Будаўнічы бум у гэтым сегменце і не думае знікаць. За кошт гэтага цэны на новыя кватэры цяпер абагналі цэны другаснага рынку і спакваля падбіраюцца да $1300.
Для тых жа, хто пакуль не ў стане назбіраць на ўласнае жыллё, застаюцца прапановы аб найме кватэры. Аднапакаёўка ў спальным раёне горада каштуе каля $200 за месяц.
Гэта дорага ці танна? Параўнаем мінскія цэны з такімі ж цэнамі ў суседніх сталіцах.
Масква нізкім цэнам не верыць
Вядома ж, самым дарагім горадам на постсавецкай прасторы застаецца Масква. Расійскім шалёным цэнам крызіс – зусім не перашкода. Кошт квадратны метр кватэры дапоўз да $4400. Гэта ў 3,5 разу больш, чым у Мінску!
Цэны на аднапакаёўкі, якія бесперапынна абжываюць усё новыя і новыя ахвотнікі ў пошуках маскоўскага шчасця, пачынаюцца ад $800 за месяц. За сярэдні ж узровень можна смела браць $950-1000. Гэта каб адносна непадалёку ад метро і не ў аварыйным доме.
Кіеў паміж Мінскам і Масквой
Украінская сталіца ўтрымлівае за сабой упэўненае другое месца па дарагоўлі – сярэдні кошт квадратнага метра кватэры на другасным рынку Кіева складае $2100. Паказчык атрымліваецца такім высокім за кошт высокіх цэн на элітнае жыллё ў цэнтры ўкраінскай сталіцы. Але нават у самых аддаленых спальных раёнах кошты квадратнага метра перавышаюць $1650.
Цана на новабудоўлі складае $1700 за метр. А вось кошт арэнды кватэры вылічваецца па ўніверсальнай формуле – удвая танней за Маскву, удвая даражэй за Мінск. Атрымліваецца якраз каля $400.
Вільня і Варшава трымаюцца разам
Хоць заробкі ў палякаў у 1,5 разу большыя, чым у літоўцаў – $1500 супраць $1000 – кватэры ў Варшаве і Вільні каштуюць прыкладна аднолькава.
У літоўскай сталіцы квадратны метр кватэры абыйдзецца прыкладна ў $1380. Што да арэнды, то кватэра без рамонта абыйдзецца ў $300 за месяц, але ў гарачы сезон, як зараз, у жніўні, студэнты вымушана «паднімаюць» цэннік да $400.
Варшава жыве па залатым правіле – сярэдні заробак роўны кошту квадратнага метра. Таму і цэны ў раёне $1500. І нават крыху менш. Арэнда ж каштуе каля $380-400 за аднапакаёўку.
Рыжскі бясцэнак
Пра цэны на жыллё ў Рызе нават пісаць сорамна. За кошт крызіса яны ўпалі да $750 за квадратны метр! Справа ў тым, што падчас фінасавага крызіса цэны зваліліся ў 1,5 разу і не вярнуліся на ранейшы ўзровень да гэтага часу. Арэнда жылля патаннела не так моцна – аднапакаўёка каштуе каля $300 – і ў гэтым заключаецца вялікая праблема для латвійскага рынку нерухомасці. Выплаты па крэдытах пра пабудове сваёй кватэры амаль роўныя кошту арэнды. Таму латвійцы масава абіраюць варыянт будаўніцтва, тым самым ізноў надзімаючы крэдытную мыльную бурбалку, што пагражае высокай інфляцыяй.
Наша Ніва 14 жнiўня 2010
Яўген Васількоў

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/759/1653
Текущая дата: 24.11.2024