Камітэт Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па барацьбе з расізмам сёньня заклікаў Францыю «пазьбягаць» калектыўных дэпартацыяў цыганоў і выказаў занепакоенасьць «палітычнымі прамовамі, што нясуць дыскрымінацыйны характар».
Гэтая заява была прынята пасьля таго, як у чацьвер сотні цыганоў былі дэпартаваныя з Францыі, нягледзячы на міжнародныя заклікі да Парыжу спыніць гэтую практыку. Агулам 8300 румынскіх і баўгарскіх цыганоў былі дэпартаваныя з Францыі ў гэтым годзе, у 2009 гэтая лічба склала 7875 чалавек.
Радыё Свабода
27 жнiўня 2010
Радыё Свабода
27 жнiўня 2010
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/759/1744
Текущая дата: 24.11.2024