Белорусский портал в Казахстане

У Бішкеке затрымалі апазыцыйнага лідэра



У Кіргізстане затрымалі апазыцыйнага палітыка Урмата Барыктабасава і яшчэ шасьцярых людзей зь ягонага атачэньня.

Раней сёньня ў цэнтры Бішкеку насупраць будынку парлямэнту адбыўся некалькітысячны мітынг, удзельнікі якога патрабавалі дапусьціць Барыктабасава – лідэра партыі “Сьцяг Бацькаўшчыны” – да ўдзелу ў парлямэнцкіх выбарах.

Прыхільнікі Барыктабасава таксама заклікалі кіргіскія ўлады спыніць у адносінах да палітыка крымінальную справу, заведзеную ў 2005 годзе – па абвінавачаньні ў дачыненьні да спробы дзяржаўнага перавароту.


Радыё Свабода
5 жніўня 2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/760/1545
Текущая дата: 24.11.2024