Белорусский портал в Казахстане

Віншаванне А.Лукашэнкі з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі



Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі.

Дарагія беларусы і расіяне!

У агульнай гісторыі дзвюх краін ёсць нямала слаўных дат. Але Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі ў сучасных умовах мае асаблівае значэнне. Гэта сімвал нашага братэрства і духоўнай роднасці, шчырай дружбы і ўзаемнай падтрымкі, непарыўнай блізкасці лёсаў і культурных традыцый, адраджэння былых сувязей і развіцця ўсебаковага супрацоўніцтва.

Гэта свята інтэграцыі нашы народы выпакутавалі і прынялі сэрцам, перажыўшы геапалітычную катастрофу стагоддзя - распад вялікай дзяржавы, якая была адным з цэнтраў біпалярнага ўладкавання свету і забяспечвала стабільнасць на планеце. Існуе аб`ектыўная неабходнасць у аб`яднанні намаганняў і ўзаемадзеянні ў палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай і гуманітарнай сферах, таму што нашым краінам важна заняць дастойнае месца ў сусветнай супольнасці, забяспечыўшы дабрабыт і дастатак грамадзян.

Гэта свята тых канструктыўных сіл, якія, пераадолеўшы масіраваны знешні і ўнутраны націск, змаглі закласці асновы адзінства на новым гістарычным этапе. Сённяшняя знамянальная дата ўвасабляе надзеі і спадзяванні нашых народаў, выяўляе іх палітычную волю.

Зразумела, працэс інтэграцыі вельмі няпросты. Але на гэтым шляху ў нас ёсць паспяховыя справы і значныя вехі. Нядаўна мы адзначалі 10-годдзе падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.

За гэтыя гады на рахунку Саюзнай дзяржавы дзясяткі маштабных праграм, тысячы дзеючых прадпрыемстваў, мільёны рабочых месц. І галоўнае - вопыт сумеснага вырашэння праблем, каардынацыі дзеянняў як на знешнім, так і на ўнутраным рынках.

Сусветны фінансава-эканамічны крызіс падверг сур`ёзнаму выпрабаванню нашы гандлёва-эканамічныя адносіны. Аднак дзякуючы дасягнутаму ўзроўню ўзаемнага даверу і разумення, глыбокай вытворчай кааперацыі паміж прадпрыемствамі Беларусі і Расіі, цесным міжрэгіянальным сувязям мы нават у гэтых няпростых умовах знаходзім эфектыўныя рашэнні самых складаных пытанняў.

Больш таго, менавіта сістэмная і паслядоўная работа па выкананню палажэнняў саюзнага Дагавора стала асновай для стварэння Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана.

Перакананы, паглыбленне інтэграцыі і фарміраванне Адзінай эканамічнай прасторы дадуць магчымасць забяспечыць канкурэнтаздольнасць нашых эканомік, устойлівае развіццё дзяржаў, а значыць, і дастойнае жыццё людзей.

Дарагія сябры!

Сардэчна віншуючы вас з нашым агульным святам - Днём яднання народаў Беларусі і Расіі, хачу адзначыць, што сустракаем яго напярэдадні 65-годдзя Вялікай Перамогі. Суровыя выпрабаванні, што выпалі на долю пакалення пераможцаў, пацвердзілі спрадвечную мудрасць: наша сіла ў адзінстве.

У гэты цудоўны дзень ад усёй душы жадаю вам міру, шчасця, дабра, здароўя і аптымізму. Няхай умацоўваюцца дружба і стратэгічнае партнёрства паміж нашымі народамі і дзяржавамі.

Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага Савета
Саюзнай дзяржавы,
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

2 красавіка 2010 года.

БЕЛТА


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/771/331
Текущая дата: 05.11.2024