Беларусь і Расія лідзіруюць сярод краін СНД у доступе да Інтэрнэту і мабільных тэлефонаў
Расія і Беларусь лідзіруюць сярод краін СНД у доступе да Інтэрнэту і мабільных тэлефонаў. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міжнародны саюз электрасувязі (МСЭ).
Швецыя, Люксембург і Рэспубліка Карэя займаюць тры першыя месцы ў спісе лідэраў доступу да сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.
МСЭ прадставіў так званы індэкс доступу да інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. У першую дзесятку акрамя названых трох краін увайшлі таксама Данія, Нідэрланды, Ісландыя, Швейцарыя, Японія, Нарвегія і Вялікабрытанія. ЗША знаходзяцца на 19-м месцы, Эстонія на 22-м, Расія - на 48-м, Беларусь - на 55-м месцы.
Эксперты МСЭ звяртаюць увагу на тое, што, нягледзячы на эканамічны крызіс, глабальны попыт на мабільныя тэлефоны застаецца высокім, а доступ да Інтэрнэту пашыраецца. На сённяшні дзень у краінах, што сталі на шлях развіцця, мабільнымі тэлефонамі карыстаюцца 57 працэнтаў усяго насельніцтва. Яшчэ ў 2005 годзе ўладальнікаў сотавых тэлефонаў налічвалася не больш за 23 працэнты.
Інтэрнэтам карыстаюцца 26 працэнтаў насельніцтва планеты - 1,7 млрд. чалавек. У бедных краінах доступ да Сусветнай павуціны ёсць толькі ў кожнага пятага жыхара.
Індэкс МСЭ ахоплівае 159 дзяржаў і тэрыторый. Ён паказвае, што жыхары Кітая, Сінгапура, Кувейта, ЗША і Даніі менш за ўсіх плацяць за паслугі па доступу да сучасных інфармацыйных тэхналогій.-0-
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/772/252
Текущая дата: 05.11.2024