Мінчанін Раман Валазнёў заняў другое месца на "Дзіцячай Новай хвалі-2009"
Жанна Катлярова БЕЛТА
Другое месца на міжнародным конкурсе маладых выканаўцаў папулярнай музыкі "Дзіцячая Новая хваля-2009" ва ўзроставай групе 8-12 гадоў атрымаў Раман Валазнёў з Мінска. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла бабуля юнага артыста Таццяна Грыцай.
Выканаўца атрымаў у першы конкурсны дзень вышэйшы бал ад усіх членаў журы - 11, сума балаў склала 110. Так члены журы ацанілі выкананне Ромам песні "Зурбаган" з фільма "Вышэй за вясёлку". У другі конкурсны дзень артыст выканаў песню на беларускай мове "Веру я", за якую атрымаў 109 балаў. Другое месца Раман падзяліў з Луарай Айрапецян, якая прадстаўляла Арменію. У Луары, дарэчы, другі вынік на дзіцячым "Еўрабачанні-2009". Там яна падзяліла яго з расіянкай Кацяй Рабавай.
Усяго на сцэне другога дзіцячага конкурсу "Новая хваля" за пальму першынства змагаліся дзевяць канкурсантаў з сямі краін - Расіі, Беларусі, Украіны, Арменіі, Малдовы, Фінляндыі і Кітая. Пераможцай у гэтай узроставай катэгорыі стала васьмігадовая Саламія з Украіны.
Ва ўзроставай катэгорыі 13-15 гадоў выступала мінчанка Со-Да. Яна выступала ў ліку дзевяці ўдзельнікаў з Расіі, Украіны, Латвіі, Грузіі і ЗША, незвычайнае выкананне юнай артысткі выклікала супярэчлівую рэакцыю журы.
23-га снежня юныя дараванні выступілі ў гала-канцэрце на сцэне канцэртнай залы "Космас".
Як адзначыла ў гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА выканаўчы прадзюсер тэлеканала "ЛАД" Людміла Барадзіна, якая курыруе падрыхтоўку і арганізацыю нацыянальнага адбору на дзіцячае "Еўрабачанне", Раман Валазнёў з 2007 года ўдзельнічае ў кожным. І заўсёды гэты хлопчык прыкметна прыбаўляе ў майстэрстве. Яго першай кампазіцыяй, якую ён прадставіў на конкурс "Песня для "Еўрабачання", была песня "Ляці". На думку Людмілы Барадзіной, гэта сімвалічна ў адносінах да самога артыста.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/777/140
Текущая дата: 24.11.2024