Белорусский портал в Казахстане

Беларускія тавары з’явіліся ў продажы ў кітайскім Куньміне



У кітайскім Куньміне адкрыўся пастаянна дзеючы павільён беларускай прадукцыі. Пра гэта распавялі ў генеральным консульстве Беларусі ў Чунцыне.

Жыхары паўднёвай правінцыі атрымалі магчымасць не толькі пазнаёміцца, але і набыць шырокі спектр беларускіх тавараў.

Цырымонія адкрыцця павільёна адбылася ў ходзе правядзення найбуйнейшай у рэгіёне VII Паўднёва-азіяцкай гандлёвай выставы. На цырымоніі адкрыцця генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Чунцыне Дзмітрый Емяльянаў адзначыў узрастаючую цікавасць правінцыі Юньнань да нашай краіны і выказаў надзею на больш хуткае ўстанаўленне пабрацімскіх адносін з адным з рэгіёнаў Беларусі.

Звязда, 16 жніўня 2023


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/78/70590
Текущая дата: 06.10.2024