Мерапрыемствы акцыі "Беларусь - гэта мы" пройдуць за межамі краіны
Жанна Катлярова БЕЛТА
Мерапрыемствы грамадска-культурнай акцыі "Беларусь - гэта мы" пройдуць таксама за межамі рэспублікі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам першы намеснік міністра культуры Беларусі Уладзімір Рылатка.
Народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка дасць вялікі сольны канцэрт у Дзяржаўным Крамлёўскім палацы ў Маскве. Беларускі балет 5 красавіка выступіць на сцэне Вялікага тэатра Расіі са спектаклем "Легенда пра Уленшпігеля" на музыку выдатнага беларускага кампазітара Яўгена Глебава, юбілей якога адзначаецца ў гэтым годзе. У расійскай сталіцы 2 мая пачнуцца Дні беларускай музыкі. Канцэрт Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі адбудзецца ў канцэртнай зале Чайкоўскага. Усе мерапрыемствы пройдуць пры падтрымцы міністэрстваў культуры Беларусі і Расіі і мэрыі Масквы.
Буйной падзеяй акцыі "Беларусь - гэта мы" стане таксама фестываль выяўленчага мастацтва, які намечана правесці ў Мінску ў канцы года. Форум прадставіць работы мастакоў ўсіх пакаленняў, стыляў і напрамкаў.
Як расказаў у сваю чаргу народны артыст Беларусі Уладзімір Пятроў, беларуская опера таксама актыўна падключыцца да акцыі "Беларусь - гэта мы". Упершыню ў Беларусі адбудзецца Летні фестываль опернага мастацтва, пройдзе Калядны оперны фестываль. Сустрэчы з беларускай операй чакаюць публіку ў Эстоніі.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/783/228
Текущая дата: 23.12.2024