Белорусский портал в Казахстане

Кіраўнікі ваенных ведамстваў Беларусі і Ірана падпісалі Мемарандум аб ваенным супрацоўніцтве



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны.

Падчас афіцыйнага візіту міністра абароны Беларусі Віктара Хрэніна ў Іран адбылася сустрэча з міністрам абароны і падтрымкі Узброеных Сіл Ірана брыгадным генералам Махамадам Рэза Ашціяні.

Бакі абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня, а таксама абмеркавалі пытанні стану і перспектыў развіцця ўзаемадзеяння ў ваеннай сферы.

Па выніках сустрэчы бакі падпісалі Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам абароны Беларусі і Міністэрствам абароны і падтрымкі Узброеных Сіл Ірана аб ваенным супрацоўніцтве, а таксама план двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва на гэты год.

Звязда, 31 ліпеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/81/70331
Текущая дата: 06.10.2024