Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Перакананы, што падабенства нашых падыходаў да такіх найважнейшых пытанняў, як прыярытэт міру і спакою, першачарговасць нацыянальных інтарэсаў, неабходнасць абароны сям’і і традыцыйных каштоўнасцей, шчырае імкненне да ўстанаўлення сумленных і ўзаемапаважлівых сувязей з партнёрамі, будзе і ў далейшым садзейнічаць развіццю канструктыўнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Венгрыяй на карысць нашых грамадзян, нашых краін, нашага рэгіёна», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Каталін Новак моцнага здароўя і поспехаў, росквіту Венгрыі, а таксама дабрабыту і працвітання ўсяму венгерскаму народу
Звязда, 20 жніўня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/81/70656
Текущая дата: 19.11.2024