Белорусский портал в Казахстане

На другім Міжнародным антыфашысцкім кангрэсе прынята рэзалюцыя ў імя будучыні чалавецтва



Удзельнікі ІІ Міжнароднага антыфашысцкага кангрэса, які праходзіць у Мінску, прынялі рэзалюцыю "У імя будучага чалавецтва, сумеснымі намаганнямі спынім неафашызм!".

"Мы, удзельнікі другога Міжнароднага антыфашысцкага кангрэса, канстатуем, што сёння чалавецтву зноў даводзіцца сутыкацца з адраджэннем найбольш антыгуманных і бесчалавечных ідэалогій і практык, спробай рэваншу самых дэструктыўных сіл у свеце. Ідэі фашызму і яго крайняй агрэсіўнай формы - нацызму - знаходзяць новых паслядоўнікаў у многіх краінах свету, перш за ўсё краінах Захаду і ЗША. Абслугоўваючы інтарэсы сусветнай фінансавай алігархіі, сучасныя заходнія палітычныя эліты, дзейнічаючы на шкоду нацыянальным інтарэсам народаў, пашыраюць сістэму глабальнай дыктатуры. Тым самым яны імкнуцца знішчыць гуманістычную культуру ўсяго свету", - гаворыцца ў тэксце рэзалюцыі.

У рэзалюцыі таксама адзначаецца, што неафашызм і неанацызм сёння прымаюць абвостраны характар, рэалізуючыся ў фармаце неалібералізму. Сучасны будынак амерыканскага прагрэсівізму, які называецца лібералізмам, фактычна стаіць на фундаменце фашызму і з`яўляецца яго праявай. Неафашызм у знешняй палітыцы ЗША прыкрывае сваё імкненне да сусветнага панавання барацьбой нібыта за дэмакратыю, правы чалавека і абарону нацыянальных інтарэсаў ЗША ва ўсіх краінах свету. У выніку сусветнае зло ў абліччы заходніх дэмакратый, якія заплямілі сябе агрэсіяй супраць Югаславіі, Ірака, Афганістана, Лівіі, Сірыі і шэрага іншых краін, увасабляе сабой глабальную сістэму рабавання цэлых краін і народаў.

"Для канчатковага рэваншу і злому сістэмы міжнароднай бяспекі, што склалася ў выніку Вялікай Перамогі 1945 года, заходнія псеўдадэмакратыі перапісалі ўжо гісторыю Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў. Яны прынялі рэзалюцыі, якія ўскладаюць адказнасць за развязванне вайны на СССР. Захад гераізуе нацысцкіх злачынцаў і іх памагатых, ініцыюе знос помнікаў савецкім воінам-вызваліцелям у краінах Еўропы", - сказана ў рэзалюцыі.

Усё гэта суправаджаецца актывізацыяй ваенных падрыхтовак у свеце і Еўропе, тэндэнцыямі па змяненні балансу сіл паблізу граніц Беларусі, мілітарызацыяй суседніх краін, што ўжо стварыла перадумовы да парушэння стратэгічнай стабільнасці ў рэгіёне Усходняй Еўропы. Размова ідзе аб спаўзанні чалавецтва ў бездань сусветнай вайны, што найбольш востра ўсведамляецца на свяшчэннай зямлі Беларусі, якая прынесла самую ахвярную долю ў барацьбе з фашызмам у гады Вялікай Айчыннай вайны.

II Міжнародны антыфашысцкі кангрэс, адзначаючы вострую неабходнасць для барацьбы з неафашызмам калектыўных намаганняў большасці дзяржаў і народаў, заклікае міжнародную супольнасць і перш за ўсё ААН да ўсебаковай і аб`ектыўнай ацэнкі падзей, якія адбываюцца ў краінах, дзе адраджаецца фашысцкая ідэалогія. Прадстаўнікам палітычных партый, грамадскіх арганізацый і рухаў варта аб`яднацца ў адзіны міжнародны антыфашысцкі фронт дзеля ўсіх цяпер жывучых і будучых пакаленняў на планеце. Прадстаўнікам СМІ неабходна праўдзіва і аб`ектыўна асвятляць падзеі, якія адбываюцца ў свеце, і безагаворачна асуджаць любыя праявы фашызму, нацызму і шавінізму.

Акрамя таго, трэба з няўхільнай цвёрдасцю выкрываць аўтараў фальсіфікацый гісторыі войнаў і заходніх палітыкаў, якія прымаюць рашэнні на перагляд урокаў Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў, і ўдасканальваць міжнароднае і нацыянальнае права, якое гарантуе пакаранне фашысцкіх злачынцаў, недапушчэнне рэабілітацыі фашызму. Неабходна садзейнічаць намаганням па стварэнні міжнароднага трыбунала для прыцягнення да крымінальнай адказнасці неанацысцкіх ваенных і палітычных злачынцаў Украіны. Не менш важна выяўляць і ўводзіць у грамадскі абарот дакументы аб злачынствах фашызму і барацьбе з ім прагрэсіўных сіл.

"З`яднаемся ў гэтай свяшчэннай барацьбе ў імя дастойнай будучыні чалавецтва! Не дадзім развязаць Трэцюю сусветную вайну", - такім заклікам завяршаецца тэкст рэзалюцыі.

18 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/82/70599
Текущая дата: 19.11.2024