Аб гэтым заявіў першы намеснік генеральнага сакратара СНД Леанід Анфімаў падчас ІІ Міжнароднага антыфашысцкага кангрэса.
"Правядзенне ў мінулым годзе ў Расійскай Федэрацыі першага Міжнароднага антыфашысцкага кангрэса і сённяшняя сустрэча сведчаць аб тым, што на нашых вачах фармуецца і набірае палітычную вагу новая міжнародная пляцоўка для кансалідацыі ўсіх здаровых сіл сусветнай супольнасці на платформе процідзеяння распаўсюджванню неафашызму і нацызму. Назва, маштаб і фармат гэтага мерапрыемства з`яўляецца адказам на выклікі часу і абстаноўку, якая складваецца ў свеце. Перакананы, што ў антыфашысцкага руху на сучасным этапе вялікі патэнцыял і нас чакае не адна такая сустрэча", - сказаў Леанід Анфімаў.
Аналіз характару і ўзроўню сучасных пагроз дае магчымасць зрабіць выснову, што большасць з іх бяруць свой пачатак у скажэнні і фальсіфікацыі гістарычных падзей, звязаных з нашым агульным гераічным мінулым, адмаўленнем вырашальнага ўкладу народаў СССР у разгром фашысцкай Германіі і звяржэнне нацысцкай ідэалогіі, адзначыў першы намеснік генеральнага сакратара СНД. "Час, які мінуў пасля заканчэння Другой сусветнай вайны, паказаў, што за мір, бяспеку і гуманістычныя ідэалы чалавецтва павінна змагацца і адстойваць іх.
Для дасягнення гэтых стратэгічных мэт патрабуецца аб`яднанне намаганняў максімальна магчымай колькасці міжнародных арганізацый, іх рабочых органаў і спецыялізаваных структур, прадстаўнікоў навукова-экспертнай супольнасці і рэлігійных канфесій, дзейнасць якіх накіравана на барацьбу з неафашызмам і нацызмам", - падкрэсліў ён.
У Мінску праходзіць ІІ Міжнародны антыфашысцкі кангрэс. Сёння ў Цэнтральным доме афіцэраў пройдуць пленарнае і секцыйнае пасяджэнне кангрэса. У форуме прымаюць удзел прадстаўнікі больш як 30 краін. Кангрэс сабраны па ініцыятыве Міністэрства абароны, каб папярэдзіць свет аб рэальнай пагрозе неафашызму.
18 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА
18 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/83/70629
Текущая дата: 19.11.2024