Белорусский портал в Казахстане

Бразільскаму боку перададзена нота, якая пацвярджае намеры Беларусі стаць паўнапраўным членам БРІКС



Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Бразіліі Сяргей Лукашэвіч сустрэўся напярэдадні з намеснікам міністра замежных спраў Бразіліі Марыяй Луізай Эскарэл дэ Мараес, якая курыруе супрацоўніцтва з Беларуссю. Аб гэтым паведамілі ў МЗС.

"Бразільскаму боку перададзена нота, якая пацвярджае намеры Беларусі стаць паўнапраўным членам БРІКС (міждзяржаўнае аб`яднанне Бразіліі, Расіі, Індыі, КНР, ПАР.), - растлумачылі ў МЗС. - Асаблівая ўвага ўдзелена ўмацаванню супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Бразіліяй у рамках шматбаковай дыпламатыі, адзначана гатоўнасць да нарошчвання палітычнага і гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння паміж краінамі".

Бакі таксама абмеркавалі важнасць паставак калійных угнаенняў на бразільскі рынак, перспектывы ўдзелу Беларусі ў дзяржаўных праграмах Бразіліі для прыватных фермераў і сямейных фермерскіх гаспадарак.

7 ліпеня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/85/70018
Текущая дата: 06.10.2024