Ракета «Саюз 2.1 б» з расійскай месяцовай станцыяй «Месяц-25» была запушчана з касмадрома Усходні 11 жніўня ў 2.11 па маскоўскім часе. Аўтаматычная міжпланетная станцыя «Месяц-25» была выведзена на субарбітальную траекторыю. Разгонны блок «Фрэгат» аддзяліўся штатна.
Як чакаецца, «Месяц-25» стане першай станцыяй, якая зробіць мяккую пасадку ў зоне паўднёвага полюса Месяца са складаным рэльефам мясцовасці. Усе місіі, якія адпраўляліся раней, аказываліся ў экватарыяльнай зоне.
Асноўная мэта місіі — правядзенне кантактных даследаванняў месяцовага грунту на наяўнасць лёду.
«Месяц-25» — першая месяцовая станцыя ў гісторыі сучаснай Расіі. У апошні да гэтага раз савецкі касмічны апарат «Месяц-24» запусцілі ў 1976 годзе.
Звязда, 11 жніўня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/85/70427
Текущая дата: 19.11.2024