Белорусский портал в Казахстане

У ЗША непагадзь пакінула без электрычнасці больш за 515 тыс. чалавек



Аб гэтым паведамляюць РИА Новости.

У ЗША непагадзь пакінула без электрычнасці больш за 515 тысяч чалавек. Пацярпелі жыхары паўднёвых штатаў Аклахома, Тэхас, Луізіяна, Місісіпі і Арканзас.

Прычынай масавага адключэння электрычнасці сталі моцныя штормы, якія вывелі з працы некалькі ліній электраперадачы. Менавіта гэтыя аб’екты сілкавалі буйныя населеныя пункты.

Звязда, 18 чэрвеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/88/69773
Текущая дата: 06.10.2024