Белорусский портал в Казахстане

На Украіне заявілі аб набліжэнні да новай хвалі COVID-19



Украіна набліжаецца да новай хвалі COVID-19, паведамляе Укрінфарм са спасылкай на прэм`ер-міністра краіны Дзяніса Шмыгаля.

"Чарговая хваля павелічэння захворванняў павінна стаць сігналам, што гэта не фэйк, гэта не выдуманыя рэчы", - сказаў Дзяніс Шмыгаль.

Урад Украіны мае намер узмацніць кантроль за выкананнем проціэпідэміялагічных мерапрыемстваў і санітарных правіл. Міністр аховы здароўя Максім Сцяпанаў выказаўся за ўзмоцнены кантроль у гэтай сферы.

"Мы лічым, што трэба пераходзіць да больш жорсткага комплексу мерапрыемстваў. У тым ліку і да накладання штрафаў, больш строга адносіцца да гэтага", - адзначыў Максім Сцяпанаў.

Ва Украіне, паводле даных на 19 чэрвеня, зарэгістраваны 34984 выпадкі захворвання на каранавірус, прырост за суткі склаў 921. Каранцін у краіне ўвялі з-за COVID-19 12 сакавіка. Аслабляць абмежаванні пачалі 11 мая.

19 чэрвеня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/9/54201
Текущая дата: 07.05.2024