Белорусский портал в Казахстане

У Бразіліі суд пастанавіў заблакаваць мэсэнджар Telegram



Ініцыятарам блакавання Telegram сталі праваахоўныя органы Бразіліі.

Паліцыя запатрабавала ад адміністрацыі Telegram падаць звесткі пра ўдзельнікаў груп неанацыстаў, якія падазраюцца ў нападах на навучальныя ўстановы ў краіне. Аднак вартавыя правапарадку так і не змаглі атрымаць нумары тэлефонаў падазраваных.

У выніку справа дайшла да суда. Бразільскі суд вынес прадпісанне аб блакаванні мэсэнджара, а таксама выпісаў тэлеграм штраф за непрадастаўленне звестак паліцыі.

Звязда, 27 красавіка 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/94/69225
Текущая дата: 06.10.2024