Белорусский портал в Казахстане

У найбліжэйшыя 10 дзён можна будзе назіраць вясновыя зарапады



Штогод а другой палове красавіка наша блакітная планета перасякае арбітальны шлях каметы Тэтчэр, дзе ўтвараецца мноства метэораў Лірыды. У гэты перыяд на зямлі можна назіраць немалую колькасць зарападаў.

Пік першага зарападу на наступным тыдні прыйдзецца ў ноч на 22 красавіка. Метэоры будуць у лепшай зоне бачнасці пасля паўночы за гарадской рысай. Пасля гэтага на працягу некалькіх начэй можна будзе таксама любавацца незвычайнай касмічнай з’явай.

Звязда, 16 красавіка 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/96/69067
Текущая дата: 07.10.2024