Белорусский портал в Казахстане

"Добра б`юць французскае насельніцтва". Ліўры аб правакацыях французскай паліцыі



У праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА пісьменнік, філосаф, палітолаг (Францыя, Швейцарыя) Анатоль Ліўры расказаў аб правакацыях французскіх паліцэйскіх у час мірных маніфестацый.

"Звычайна маніфестацыі праходзяць даволі мірна. І калі вы бачыце нейкія эксцэсы, то эскалацыяй агрэсіі займаюцца самі паліцэйскія. Не трэба забываць аб гэтым. Гэта значыць паліцэйскія без уніформы пранікаюць у шэрагі дэманстрантаў. У іх заўсёды маскі на тварах, у іх няма павязкі паліцэйскіх, але яны экіпіраваны для вулічнай вайны. І яны ўчыняюць ужо з натоўпу дэманстрантаў правакацыі", - сказаў Анатоль Ліўры.

Ён дадаў: "У Францыі ёсць і сілы Міністэрства ўнутраных спраў, якія называюцца паліцыяй, і ваенныя сілы, якія належаць ваеннаму міністэрству і адначасова паліцыі, якія называюцца жандармерыяй. І тыя, і другія добра б`юць французскае насельніцтва. Усё гэта здымаюць, таму што ў іх асаблівая справаздачнасць".

"Паліцэйскія ў цывільным вельмі часта, на 90 працэнтаў, учыняюць правакацыі з шэрагаў маніфестантаў. І пасля гэтага ўжо адбываецца нейкая псеўдалегітымная рэакцыя сілавых структур. У час актыўнасці жоўтых камізэлек, гэта былі 2018-1019 гады, пачалі расстрэльваць актыўна гумавымі кулямі", - адзначыў Анатоль Ліўры.

31 сакавіка 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/99/68886
Текущая дата: 07.10.2024