Белорусский портал в Казахстане

Генканферэнцыя ЮНІДА прыняла беларускую рэзалюцыю аб супрацоўніцтве з краінамі з сярэднім узроўнем даходу



Суаўтарамі беларускай рэзалюцыі сталі 11 дзяржаў, якія прадстаўляюць усе рэгіёны свету: Аргенціна, Мексіка, Коста-Рыка, Чылі, Арменія, Філіпіны, Алжыр, Кенія і інш.

Ініцыіраваная Беларуссю рэзалюцыя "Устойлівае прамысловае развіццё ў краінах з сярэднім узроўнем даходу" прынята 1-га снежня на падагульняючым пленарным пасяджэнні 17-й сесіі Генеральнай канферэнцыі Арганізацыі Аб`яднаных Нацый па прамысловым развіцці (ЮНІДА).

Рэзалюцыя закладвае аснову для паступальнага пашырэння ўзаемадзеяння ЮНІДА з краінамі з сярэднім узроўнем даходу. Ключавым элементам дакумента з`яўляецца даручэнне сакратарыяту арганізацыі распрацаваць стратэгічныя рамкі супрацоўніцтва з названай групай дзяржаў для садзейнічання іх устойліваму прамысловаму развіццю.

Закрываючы сесію, генеральны дырэктар ЮНІДА Лі Ёнг выказаў задаволенасць прыняццем гэтай рэзалюцыі, падкрэсліўшы, што ў краінах з сярэднім узроўнем даходу пражывае дзве трэці насельніцтва планеты і іх устойлівае прамысловае развіццё з`яўляецца важнай перадумовай для дасягнення мэт Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

1 снежня 2017, Вена
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/1/41485
Текущая дата: 05.05.2024