Пяшчаныя дзюны і азёры пустыні Бадан-Джарэнг, якія знаходзяцца на паўночным захадзе Кітая, былі ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны Арганізацыяй ААН па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА), перадае «Сіньхуа».
Рашэнне было прынята падчас 46-й сесіі Камітэта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, якая адбылася ў Нью-Дэлі, паведаміла Дзяржаўнае ўпраўленне лясной і стэпавай гаспадаркі КНР. Бадан-Джарэнг, размешчаная ў засушлівым рэгіёне зоны пустыняў умеранага пояса на паўночным захадзе Кітая, з’яўляецца трэцяй па велічыні пустыняй краіны і другой па велічыні дрэйфуючай пустыняй. Да характэрных асаблівасцяў гэтай пустыні адносяцца самая высокая ў свеце нерухомая дзюна, вышыня якой дасягае 460 метраў, самая высокая канцэнтрацыя азёр сярод пустыняў, самая вялікая плошча так званых спяваючых пяскоў і эолавага рэльефу.
Як паведаміла Дзяржаўнае ўпраўленне лясной і стэпавай гаспадаркі, Кітай будзе працягваць узмацняць ахову аб’ектаў прыроднай спадчыны і кіраванне імі, умацоўваць міжнароднае супрацоўніцтва і прасоўваць развіццё глабальнай экалагічнай цывілізацыі.
Звязда, 27 ліпеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/16/74812
Текущая дата: 23.11.2024