Аб гэтым кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Сяргей Алейнік заявіў на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў дзяржаў - членаў ШАС у Астане.
"Акрамя канструктыўнай работы ўнутры аб`яднання, для Беларусі важны патэнцыял ШАС як значнага суб`екта міжнароднай палітыкі. Нам асабліва імпануе, што канцэпцыя ШАС уключае ў сябе палітыку ненакіраванасці супраць трэціх бакоў, адмову ад "блокавага мыслення". Для Беларусі важна, што арганізацыя аб`ядноўвае краіны, нацэленыя на развіццё шматпалярнага, раўнапраўнага і інклюзіўнага светаўладкавання, якія выступаюць супраць умяшання ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў, прымянення двайных стандартаў і неправамерных аднабаковых санкцый. Кіруючыся ідэяй інтэграцыі інтэграцый, мы выступаем за спалучэнне фарматаў ШАС, ЕАЭС і БРІКС, а таксама ўзмацненне ўзаемадзеяння ШАС і АДКБ", - сказаў міністр.
Паводле яго слоў, разгледжаныя ў ШАС пытанні ў сферы бяспекі, у галіне эканомікі і гуманітарнага супрацоўніцтва актуальныя не толькі для аднаго рэгіёна, але і ў больш шырокім геаграфічным кантэксце.
"Наша краіна гатова актыўна ўключыцца ў зладжаную работу сям`і ШАС і ўнесці рэальны ўклад у павышэнне міжнароднага аўтарытэту і ўплыву арганізацыі, - запэўніў Сяргей Алейнік. - Мы нацэлены на тое, каб напаўняць работу ШАС новым практычным зместам і свежымі ідэямі, выкарыстоўваючы ўвесь досвед і патэнцыял Беларусі".
21 траўня 2024, Мінск
БЕЛТА
21 траўня 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/23/74211
Текущая дата: 24.11.2024