Амерыканскі прадпрымальнік Ілан Маск заявіў, што развіццё штучнага інтэлекту (ШІ) можа прывесці да гібелі чалавецтва з верагоднасцю да 20%.
Маск, выступаючы на канферэнцыі ў Лос-Анджэлесе, прысвечанай штучнаму інтэлекту, заявіў, што ёсць верагоднасць таго, што ШІ прывядзе да гібелі чалавецтва. Паводле яго слоў, ён можа пагадзіцца з ацэнкай першапраходцы ў галіне штучнага інтэлекту вучонага Джэфры Хінтана, што магчымасць такога зыходу складае каля 10-20%.
Пры гэтым амерыканскі прадпрымальнік падкрэсліў, што магчымасць пазітыўнага сцэнарыя большая, чым негатыўнага.
Звязда, 2 красавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/35/73544
Текущая дата: 24.11.2024