Як прайшлі праводзіны касманаўтаў, глядзіце на відэа.
Экіпаж "Союз МС-25" раніцай адправіўся з гасцініцы ў Зорным гарадку на стартавую пляцоўку касмадрома, дзе ў 16:21 па мінскім часе адбудзецца запуск ракеты "Союз".
Праводзіць экіпаж "Союз МС-25" раніцай да гасцініцы "Космонавт" прыйшлі сотні турыстаў, у складзе асноўнага экіпажа – расійскі касманаўт Алег Навіцкі, беларуская ўдзельніца палёту Марына Васілеўская і астранаўт NASA Трэйсі Дайсан, у складзе экапажа дублёраў – беларуска і астранаўт з ЗША Дональд Петыт.
Удзельнікаў касмічнага ваяжу па традыцыі, якая склалася ў Зорным гарадку, праводзілі на касмадром пад песню "Трава у дома" групы "Земляне". Да стартавай пляцоўкі, дзе пройдуць фінальныя падрыхтаванні да запуску, іх даставіць спецаўтобус.
На Байкануры таксама ўсё гатова да старту. Запуск ракеты "Союз" запланаваны на 16:21 па мінскім часе.
У беларускі на МКС ёсць запланаваная праграма дзеянняў – Васілеўская паразмаўляе з космасу са школьнікамі і студэнтамі, а таксама будзе занята рэалізацыяй сямі праектаў, два з якіх грамадска-адукацыйныя, а астатнія – навуковыя.
На МКС Навіцкі і Васілеўская прабудуць 12 сутак і вернуцца на Зямлю 2 красавіка.
Sputnik Беларусь, 21 сакавіка 2024
Sputnik Беларусь, 21 сакавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/39/73240
Текущая дата: 24.11.2024