Пра гэта заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч у эфіры тэлеканала «Беларусь 1».
«Паглядзіце, колькі краін прыехала. І прадстаўнікі краін высокага ўзроўню прыехалі на гэтую міжнародную канферэнцыю. Усе, хто хоча, шукае міру, шляхі вырашэння сённяшняй сітуацыі, — усе прыехалі ў Мінск», — сказаў Аляксандр Вальфовіч
II Мінская міжнародная канферэнцыя па еўразійскай бяспецы праходзіла 31 кастрычніка і 1 лістапада 2024 года. Мэта канферэнцыі – адкрытая і Інклюзіўная дыскусія пра перспектывы еўразійскай бяспекі ва ўмовах крызісу існуючага светапарадку, хранічных ваенна-палітычных супярэчнасцяў паміж ключавымі гульцамі і практычна поўнай адсутнасці камунікацый паміж імі.
Звязда, 4 лістапада 2024
Звязда, 4 лістапада 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/4/75748
Текущая дата: 26.11.2024