Белорусский портал в Казахстане

Дзеці ў ЕС з 2018 года не змогуць карыстацца сацсеткамі без згоды бацькоў



Аб гэтым паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на Financial Times.

З 2018 года ў ЕС дзецям для доступу да сацсетак трэба будзе атрымаць згоду бацькоў. Адпаведныя папраўкі да еўрапейскага права раней адобрыў парламент ЕС.

Ужо ў 2018 годзе сацыяльныя сеткі будуць абавязаны атрымліваць дазвол бацькоў на адкрыццё дзецьмі інтэрнэт-акаўнтаў у Facebook, Snapchat, Twitter і Instagram. У выпадку парушэння правіл віноўнікам будзе пагражаць штраф да 4 працэнтаў гадавога абароту.

У Вялікабрытаніі мінімальны ўзрост для доступу ў Сетку складзе 13 гадоў, іншыя краіны (уключаючы Францыю) будуць патрабаваць згоду бацькоў на рэгістрацыю дзіцяці ў сацсетцы ва ўзросце да 16 гадоў.

Як піша Financial Times, сацсеткі заняліся юрыдычнымі праблемамі, якія ім трэба вырашыць да таго, як новыя правілы ўступяць у сілу.

Кампаніям неабходна вырашыць пытанне, якім спосабам атрымліваць згоду або адмову бацькоў на рэгістрацыю дзяцей у сацсетках.

Згодна з даследаваннем кампаніі eMarketer, у Вялікабрытаніі ў аднаго з пяці дзяцей да 11 гадоў ёсць акаўнт у Facebook, нягледзячы на тое што гэта супярэчыць правілам карыстання сацсеткі: карыстальнік павінен быць старэйшы за 13 гадоў.

А амаль 80 працэнтаў брытанскіх дзяцей ва ўзросце 12-17 гадоў зарэгістраваны ў Facebook.

22 красавіка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/405/35270
Текущая дата: 13.05.2024