У Германіі пачалася забастоўка машыністаў цягнікоў.
Прафсаюз гэтых работнікаў аб’явіў страйк пасля чарговых безвыніковых перагавораў з прадстаўнікамі асноўнага чыгуначнага аператара. Прафсаюз дабіваецца павышэння заработнай платы машыністам і скарачэння працоўнага часу з 38 да 35 гадзін на тыдзень.
Грузавыя перавозкі ў сувязі з забастоўкай былі прыпыненыя ў сераду ўвечары.
Таксама на чацвер запланаваны забастоўка супрацоўнікаў службаў бяспекі аэрапортаў Германіі. У сувязі з яе пачаткам аэрапорты Франкфурта і Гамбурга адмянілі шэраг рэйсаў. Па ацэнках Асацыяцыі аэрапортаў Германіі, пратэстная акцыя можа парушыць планы больш за 250 тыс. пасажыраў.
Напярэдадні пачалася забастоўка наземнага персаналу нацыянальнага авіяперавозчыка Германіі. Чакаецца, што ў сувязі з гэтым будуць ажыццёўлены толькі 10 — 20% авіярэйсаў ад запланаваных.
Звязда, 7 сакавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/43/72969
Текущая дата: 24.11.2024