Белорусский портал в Казахстане

Патрульныя караблі для Чарнаморскага флоту ўпершыню ў Расіі аснасцяць модульным узбраеннем



Пра гэта паведаміў ТАСС гендырэктар Паўночнага праектна-канструктарскага бюро, якое распрацавала праект, Уладзімір Спірыдопула.

Модульная канцэпцыя марскога ўзбраення ўпершыню ў Расіі будзе рэалізавана на патрульным караблі праекта 22160 — такія караблі будуюцца зараз для Чарнаморскага флоту.

«Частка ўзбраення на караблі пастаянная, і яно манціруецца пры будаўніцтве. Ёсць месцы, на якіх можна ў ходзе рамонту размясціць дадатковае ўзбраенне. І ёсць месца пад здымныя модулі любога прызначэння, якія ў працэсе эксплуатацыі можна мяняць у залежнасці ад вырашаемых задач», — патлумачыў Спірыдопула.

Звязда, 16 кастрычніка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/492/27783
Текущая дата: 02.06.2024