Белорусский портал в Казахстане

БЧ арганізуе правядзенне 62-га пасяджэння Савета па чыгуначным транспарце краін СНД у Мінску



Аб гэтым паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай Чыгункі.

Беларуская чыгунка выступіць арганізатарам правядзення 62-га пасяджэння Савета па чыгуначным транспарце краін СНД, якое пройдзе ў Мінску з 21 па 22 мая. 

"Для Беларускай чыгункі арганізацыя і ўдзел у мерапрыемстве з`яўляецца важнейшай падзеяй бягучага года ў сферы развіцця міжнароднага супрацоўніцтва", - адзначылі спецыялісты.

Паводле даных БЧ, у Мінску збяруцца дэлегацыі чыгуначных адміністрацый Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, Украіны. Акрамя таго, чакаюцца прадстаўнікі Грузіі, Латвіі, Балгарыі, Фінляндыі, Літвы, Эстоніі і Ірана.

У праграме мерапрыемства будуць прадугледжаны перагаворы начальніка Беларускай чыгункі з кіраўніцтвам ААТ "Расійскія чыгункі" і АТ "Нацыянальная кампанія "Казахстан Тэмір Жалы".

Савет па чыгуначным транспарце дзяржаў - удзельніц Садружнасці і выканаўчы орган (дырэкцыя) былі створаны ў 1992 годзе. Першарадную ўвагу савет удзяляе забеспячэнню тэхналагічнага адзінства чыгунак. Штогод вядзецца распрацоўка графіка руху і плана фарміравання паяздоў у міжнародных зносінах. Вялікая ўвага ўдзяляецца пытанням тэхнічнага стану грузавых вагонаў.

Папярэдняе пасяджэнне савета адбылося ў кастрычніку 2014 года ў Баку (Азербайджан).

10 лютага 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/510/29588
Текущая дата: 29.12.2024