Сяргей Лебедзеў пракаментаваў пытанне аб магчымым выхадзе Украіны са складу арганізацыі.
"Выхад Украіны са складу СНД у першую чаргу ўдарыць па самой Украіне. Астатнім краінам будзе лягчэй, чым Украіне, вынесці выхад са складу Садружнасці", — заявіў агенцтву Азери-Пресс старшыня выканаўчага камітэта — выканаўчы сакратар Садружнасці Сяргей Лебедзеў.
"Так, ёсць такі палітык-нацыяналіст правага толку, які выступіў з прапановай выйсці са складу СНД. Але ўжо два разы гэтае пытанне ўздымаецца ў Вярхоўнай радзе, і большасць дэпутатаў выказалася супраць, таму што тыя, хто рэальна займаецца эканамічным, гуманітарным супрацоўніцтвам, выдатна разумеюць, што выхад са складу СНД у першую чаргу ўдарыць па самой Украіне. У складзе СНД сёння адзінаццаць дзяржаў, і хаця Украіна займае сярод іх важнае месца па эканамічным і людскім патэнцыяле, усё роўна, астатнім дзесяці дзяржавам лягчэй вынесці выхад са складу СНД, чым Украіне", — падкрэсліў Лебедзеў.
Ён спадзяецца, што ўкраінскія палітыкі захаваюць прысутнасць Украіны ў СНД.
Лебедзеў упэўнены, што ёсць шэраг пытанняў, якія лягчэй вырашаць разам: "Я вельмі спадзяюся, што Украіна ў наступным годзе працягне ўзаемадзейнічаць у межах СНД".
Палітык таксама падкрэсліў, што СНД перажывае за падзеі ва Украіне: "На апошнім пасяджэнні нашых прэзідэнтаў у Мінску ўсе выступоўцы выказалі трывогу і жаданне, каб ва Украіне як мага хутчэй былі адноўлены мір і стабільнасць".
Гаворачы пра намаганні СНД, старшыня выканкама прывёў у прыклад сустрэчу трох прэзідэнтаў — Расіі, Украіны і Беларусі ў Мінску.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 14 лістапада 2014
Мінск, 14 лістапада 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/513/28221
Текущая дата: 15.11.2024