Філіял кафедры бізнес-адміністравання Інстытута бізнесу і менеджменту тэхналогій (ІБМТ) Белдзяржуніверсітэта адкрыецца ў Польска-беларускай гандлёва-прамысловай палаце ў Варшаве.
Як паведамляе прэс-служба БДУ, стварэнне структуры прадугледжана афіцыйным пагадненнем, падпісаным у Мінску 12 лістапада дырэктарам ІБМТ Уладзімірам Апанасовічам і старшынёй праўлення палаты Казімежам Здуноўскім.
У межах дзейнасці філіяла плануецца ўзаемадзеянне па некалькіх кірунках. У прыватнасці, БДУ гарантуе забеспячэнне тэарэтычнага складальніка адукацыйнага працэсу новай структуры, а Польска-беларуская гандлёва-прамысловая палата стане базай для практычнай працы па выкананні курсавых, дыпломных, магістарскіх і дысертацыйных даследаванняў па асноўнай дзейнасці палаты.
Акрамя таго, для правядзення семінарскіх заняткаў, сумесных навуковых праектаў будуць прыцягвацца польскія спецыялісты. У вучэбных аўдыторыях філіяла плануецца таксама распрацоўка адаптацыйных мерапрыемстваў, скіраваных на фарміраванне навыкаў у студэнтаў працы ў рабочых калектывах і пэўных вытворчых умовах.
Адным з важных кірункаў функцыянавання філіяла з`яўляецца арганізацыя курсу павышэння кваліфікацыі і прафесійнага ўзроўню прафесарска-выкладчыцкага складу ІБМТ пры дапамозе стажыроўкі ў палаце, адзначылі ў прэс-службе.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/513/28237
Текущая дата: 15.11.2024