Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка зацьвердзіў статус і малюнак ордэна Герояў Нябеснай Сотні.
Адпаведны дакумэнт апублікаваны на ягоным сайце.
«Ордэн Герояў Нябеснай Сотні ўстаноўлены для сьвяткаваньня асоб за грамадзянскую мужнасьць, патрыятызм, адстойваньне канстытуцыйных прынцыпаў дэмакратыі, правоў і свабод чалавека, актыўную дабрачынную, гуманістычную, грамадзкую дзейнасць ва Ўкраіне, самаадданае служэньне ўкраінскаму народу, праяўленыя падчас Рэвалюцыі годнасці (лістапад 2013 — люты 2014 гадоў), іншых падзей, зьвязаных з абаронай незалежнасьці, сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны», — гаворыцца ва ўказе.
Узнагароджаньне ордэнам Герояў Нябеснай Сотні адбываецца ўказам прэзыдэнта Ўкраіны і можа быць праведзена пасьмяротна. У верасьні Вярхоўная Рада Ўкраіны прыняла зьмены ў заканадаўства, якія рэглямэнтуюць сацыяльную абарону асоб, узнагароджаных ордэнам Герояў Нябеснай Сотні, у прыватнасьці, узнагароджаныя гэтым ордэнам вызваляюцца ад аплаты камунальных паслуг.
Радыё Свабода, 3 лістапада 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/515/28021
Текущая дата: 15.11.2024