Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв`ю тэлеканалу "Еўраньюс".
Адказваючы на пытанне, ці гатова б была Беларусь прызнаць Луганскую і Данецкую рэспублікі, Аляксандр Лукашэнка адзначыў: "Не, мы ж зусім іншай пазіцыі прытрымліваемся. Мы не хацелі б разбурэння ўкраінскай дзяржавы".
"Многія гавораць, што Крым некалі няправільна адышоў да Украіны, што гэта спрадвечна расійская тэрыторыя. Гэта няправільны падыход. Давайце тады вернемся ў часы хана Батыя, у часы мангола-татарскай няволі. Тады трэба будзе аддаць Казахстану, Манголіі або яшчэ некаму ўсю тэрыторыю практычна Расіі, Заходняй Еўропы, Усходняй Еўропы. Акрамя Беларусі, яны да нас неяк дайшлі, але нас не закранулі. Таму навошта вяртацца да таго, што было?" - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.
"Перакройваць граніцы нельга, бо мы ж прынялі вельмі многа нарматыўна-прававых міжнародных актаў, якія вызначаюць стабільнасць, непарушнасць граніц. І мы да гэтага прыхільны", - сказаў беларускі лідар.
"Прытым, слухайце, але пакуль жа гэта неаформленыя дзяржавы, неаформленыя тэрыторыі, там ідзе вайна, чаго ж мы будзем умешвацца ў гэтыя працэсы?! Нават Расія сабе не дазволіла іх прызнаваць за дзяржавы. Гэтак жа?" - дадаў Аляксандр Лукашэнка.
3 кастрычніка 2014, Мінск
БЕЛТА
3 кастрычніка 2014, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/519/27688
Текущая дата: 15.11.2024