Белорусский портал в Казахстане

Сесія СКБ АДКБ і пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета пройдуць 23 снежня ў Маскве



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Крамля.

Сесія Савета калектыўнай бяспекі АДКБ і пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў пройдуць 23 снежня ў Маскве.

На сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ прэзідэнты Беларусі, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана абмяркуюць пытанні ўмацавання саюзніцкага ўзаемадзеяння дзяржаў - членаў АДКБ і актуальную рэгіянальную праблематыку, адзначылі ў прэс-службе. Старшынства ў АДКБ пяройдзе ад Расійскай Федэрацыі да Рэспублікі Таджыкістан.

"На пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў (з удзелам прэзідэнтаў Беларусі, Расіі, Казахстана, а таксама Арменіі і Кыргызстана) будзе прыняты шэраг рашэнняў адносна практычных аспектаў пачатку функцыянавання з 1 студзеня 2015 года Еўразійскага эканамічнага саюза і яго органаў", - паведамілі ў Крамлі.

Плануецца, што па выніках самітаў пройдзе прэс-канферэнцыя прэзідэнтаў.

17 снежня 2014, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/519/28681
Текущая дата: 27.12.2024