Кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў заклікаў не абвінавачваць Расію ў зрыве мінскіх дамоўленасцей па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне, замест гэтага неабходна дабівацца іх рэалізацыі.
Як перадае РІА Новости, на сустрэчы са сваім германскім калегам Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам Лаўроў згадзіўся з ім у тым, што "мінскія дамоўленасці неідэальныя, але гэта адзінае, пад чым гатовы падпісацца і падпісаліся і падтрымалі ўсе ключавыя гульцы: і самі ўкраінскія бакі, і Еўрасаюз, і ЗША, і Расія".
"Калі ўсе мы былі шчырыя, калі мы гэта вымаўлялі, то давайце даб`емся выканання гэтых дамоўленасцей, а не будзем наладжваць такія гучныя скандалы, абвінавачваючы кагосьці ў іх зрыве", — заявіў Лаўроў па выніках перамоў з кіраўніком МЗС ФРГ.
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 18 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Мінску пасля сумеснага пасяджэння калегій МЗС Беларусі і Расіі заявіў, што ва Украіне "логіка вайны дамінуе над логікай міру, а мінскія дамоўленасці не выконваюцца".
Ён заўважыў, што канфліктуючыя бакі не заўсёды хочуць дамаўляцца і нават кантактаваць адзін з адным. "Але калі гінуць людзі, трэба садзіцца разам за стол і дамаўляцца", — падкрэсліў Макей. Беларусь, дадаў міністр, выступае за найхутчэйшае спыненне ўзброенага супрацьстаяння ва Украіне, каб "не было нагнятання, каб бакі селі за стол перамоў".
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 18 лістапада 2014
Мінск, 18 лістапада 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/522/28293
Текущая дата: 26.12.2024