Белорусский портал в Казахстане

Група назіральнікаў АБСЕ не зафіксавала выпадкаў перасячэння расійска-ўкраінскай мяжы



Гэта пацвердзіў на брыфінгу кіраўнік місіі АБСЕ ў Растоўскай вобласці Поль Пікар.

«Некалькі разоў мы заўважалі, як уздоўж мяжы лётаюць ваенныя верталёты, але гэта перамяшчэнне фіксуецца толькі ўздоўж мяжы. Выпадкаў перасячэння мяжы мы не назіралі», — адзначыў Пікар.

Таксама, па словах кіраўніка місіі АБСЭ, назіральнікі нярэдка чуюць шум і стрэлы на тэрыторыі Украіны, прылеглай да мяжы з Расіяй.

Група назіральнікаў АБСЕ прыбылі ў Растоўскую вобласць 29 ліпеня. На дадзены момант у яе ўваходзяць 19 чалавек. Плануецца, што група назіральнікаў прабудзе на прымежнай тэрыторыі да кастрычніка.

Звязда, 19 жніўня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/525/27208
Текущая дата: 15.11.2024