Нягледзячы на абяцаньне амністыі, сырыйцы былі забітыя баевікамі.
Пра гэта паведаміў у панядзелак Сырыйскі праваабарончы цэнтар, які базуецца ў Вялікабрытаніі.
Паўстанцы былі пакараныя, а іх целы павесілі на зьбітых з дошак расьпяцьцях. Гэты мэтад часта выкарыстоўваюць джыхадзісцкія групы. Як паведаміў прадстаўнік Сырыйскага праваабарончага цэнтру Рамі Абдэль Рахман агенцтву Франс прэс, яны здаліся, таму што «Ісламская дзяржава» прапанавала амністыю тым, хто вёў барацьбу зь імі.
Сырыйскі праваабарончы цэнтар, які мае шырокую сетку крыніц на месцах у Сырыі, паведаміў, што восем забітых належалі да групы, якая змагалася як супраць сырыйскага рэжыму прэзідэнта Башара Асада, так і экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава».
У горадзе Дэйр-эз-Зор джыхадзісты абезгаловілі яшчэ траіх чалавек і вывесілі іх трупы на крыжах, паведаміў Сырыйскі праваабарончы цэнтар.
«Ісламская дзяржава» абвясьціла так званы ісламскі «Халіфат» на тэрыторыі, якую яна кантралюе ў Сырыі і Іраку.
Радыё Свабода, 3 лістапада 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/525/28017
Текущая дата: 26.12.2024