Амэрыканская карпарацыя Microsoft прадставіла новую вэрсію сваёй апэрацыйнай сыстэмы – Windows 10.
Папярэдняя сыстэма называлася Windows 8. Як адзначаюць СМІ, пераход адразу да Windows 10 адлюстроўвае жаданьне кампаніі дыстанцыявацца ад ня вельмі папулярнай папярэдняй вэрсіі і сымбалізуе свайго роду якасны скачок да новага.
У Microsoft назвалі Windows 10 «найбольш магутнай плятформай у гісторыі».
Як заявілі прадстаўнікі карпарацыі, новая апэрацыйная сыстэма будзе агульнай для ўсіх відаў прылад: ад пэрсанальных кампутараў да смартфонаў.
Прэзэнтацыя Windows 10 прайшла ў Сан-Францыска.
Афіцыйны запуск новай апэрацыйнай сыстэмы заплянаваны на 2015 год.
Радыё Свабода, 30 верасьня 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/530/27662
Текущая дата: 27.12.2024