Аб гэтым паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.
У адпаведнасці з Індывідуальнай праграмай партнёрства і супрацоўніцтва Беларусі і НАТО на 2014—2015 гады з 5 па 8 мая праходзіць візіт у рэспубліку групы экспертаў камандавання аб`яднаных узброеных сіл НАТО "Брунсюм" па пытаннях медыцынскага забеспячэння падчас шматнацыянальных аперацый па ўрэгуляванні крызісаў.
Мэта візіту — абмен вопытам у галіне планавання і арганізацыі медыцынскага забеспячэння падчас міжнародных аперацый па ўрэгуляванні крызісаў, а таксама садзейнічанне Беларусі ў рэалізацыі мэт партнёрства, прынятых у межах супрацоўніцтва з НАТО.
Праграмай мерапрыемства прадугледжана правядзенне нарады па пытаннях, звязаных з асаблівасцямі арганізацыі медыцынскай падтрымкі на розных этапах падчас міратворчых аперацый, спецыяльнай падрыхтоўкай медыцынскага персаналу і ваеннаслужачых баявых падраздзяленняў, разгортваннем і кіраваннем медыцынскім забеспячэннем падчас урэгулявання канфлікту, прымяненнем сучасных тэхналогій і абсталявання пры аказанні медыцынскай дапамогі.
Дэлегацыя НАТО наведае 432-гі ордэна Чырвонай Зоркі галоўны ваенны клінічны медыцынскі цэнтр Узброеных сіл Беларусі, дзе азнаёміцца з сіламі і сродкамі, заяўленымі краінай у межах супрацоўніцтва з НАТО (перасоўны шпіталь катэгорыі "Role 1+") для забеспячэння нацыянальных разгорнутых падраздзяленняў.
"Візіт будзе спрыяць рэалізацыі мэт партнёрства падчас планавання і ацэнкі сіл праграмы НАТО "Партнёрства дзеля міру", у прыватнасці падрыхтоўцы нацыянальнага медыцынскага персаналу да ўдзелу ў дзейнасці па падтрыманні міжнароднага міру і бяспекі, у тым ліку ў складзе Часовых сіл ААН у Ліване", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Мінабароны.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 5 мая 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/538/25946
Текущая дата: 16.11.2024