Белорусский портал в Казахстане

Адпраўка міратворчых сіл ААН у Украіну немэтазгодная



Адпраўка міратворчых сіл ААН ва Украіну ў цяперашні момант немэтазгодная, заявіў генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун, перадаюць інфармагенцтвы.

"Цяпер увод міратворчага кантынгенту на Украіну мне не здаецца мэтазгодным", — заявіў Пан Гі Мун у інтэрв’ю мексіканскаму выданню Reforma. "Крызіс у Украіне багаты больш далёка ідучымі наступствамі, а не толькі рэгіянальнымі", — лічыць генсакратар ААН.

Пан Гі Мун адзначыў, што перад адпраўкай міратворчых сіл ААН перш за ўсё неабходна ўзгадніць гэты крок з членамі Савета Бяспекі. Без гэтага рабіць якія-небудзь дзеянні немагчыма.

Раней, 14 сакавіка, в.а. прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў ў ходзе тэлефоннай размовы з Пан Гі Мунам заявіў, што Украіна не пярэчыць супраць таго, каб правесці сумесную антытэрарыстычную аперацыю з міратворчымі сіламі ААН на ўсходзе краіны.

Па словах Турчынава, калі з дапамогай ААН будзе праведзена сумесная антытэрарыстычная аперацыя на ўсходзе, тады спецыялісты і назіральнікі самі змогуць пацвердзіць легітымнасць і правамернасць дзеянняў цяперашняга кіраўніцтва Украіны.

Звязда, 16 красавіка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/539/25805
Текущая дата: 16.11.2024