Пра гэта паведамляе прэс-служба Выканкама СНД.
22 красавіка ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску пройдзе пасяджэнне экспертнай групы па дапрацоўцы і ўзгадненні праектаў адозвы кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц Садружнасці да народаў краін СНД і сусветнай грамадскасці ў сувязі з 70-й гадавінай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў і рашэння Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД аб ім.
Распрацоўка і прыняцце адозвы прадугледжаны планам асноўных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да святкавання 70-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, які быў падпісаны кіраўнікамі ўрадаў у лістападзе мінулага года ў Санкт-Пецярбургу.
У праекце адозвы зазначаецца, што для народаў краін СНД 9 мая 1945 года з`яўляецца святым днём, адной з самых значных і паважаных дат. Гэты дзень назаўжды застанецца сімвалам самаадданасці і гераізму ў імя абароны свабоды і незалежнасці Айчыны, выратавання чалавецтва ад пагрозы фашысцкага заняволення.
"Мы ў неаплатным даўгу перад загінулымі ў вайне і схіляем галовы над магіламі загінулых на палях бітваў, закатаваных у канцэнтрацыйных лагерах і фашысцкіх засценках, якія пайшлі з жыцця ад голаду і нягод. Таму мы заклікаем свята паважаць памяць пра загінулых за свабоду і незалежнасць сваёй Радзімы, надаваць увагу ваенна-патрыятычнай працы, пастаянна клапаціцца аб захаванні і падтрыманні ў належным стане воінскіх пахаванняў, мемарыяльных комплексаў, помнікаў і абеліскаў, а таксама магіл партызан, падпольшчыкаў і вязняў фашысцкіх лагераў, працягваць пошук астанкаў воінаў і мірных грамадзян, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны", — напісана ў праекце звароту. У дакуменце таксама падкрэсліваецца неабходнасць клопату аб франтавіках, якія зараз жывуць.
Акрамя таго, адозва заклікае "выхоўваць у маладога пакалення пачуццё гонару за вялікі подзвіг народаў у барацьбе з фашызмам, цвёрда супрацьстаяць спробам фальсіфікацыі і перапісвання гісторыі Вялікай Айчыннай вайны". У дакуменце гаворыцца, што міжнароднай супольнасці неабходна аб`яднаць намаганні для пабудовы справядлівага і бяспечнага міру на аснове мэтаў і прынцыпаў ААН. Дзяржавы — удзельніцы Садружнасці, у сваю чаргу, маюць намер і далей умацоўваць усебаковае супрацоўніцтва з сусветнай супольнасцю ў імя забеспячэння ўстойлівага развіцця і прагрэсу ўсіх краін.
Плануецца, што пасля прыняцця тэкст адозвы будзе апублікаваны ў СМІ краін СНД напярэдадні 70-годдзя Перамогі і распаўсюджаны ў ААН у якасці афіцыйнага дакумента.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 20 красавіка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/539/25867
Текущая дата: 16.11.2024