Белорусский портал в Казахстане

Пасольства Беларусі зрабіла заяву по факце апаганення помніка "Дзецям блакаднага Ленінграда" ў Ерэване



Аб гэтым паведамілі ў беларускім пасольстве ў Арменіі.

Пасольства Рэспублікі Беларусь у Республіцы Арменія расцэньвае тое, што адбылося 27 студзеня каля помніка "Дзецям блакаднага Ленінграда" ў Ерэване, як жудасную акцыю, нацэленую на зневажанне светлай памяці загінулых і подзвігу народаў Беларусі, Расіі і Арменіі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 

"У нашай краіне штогод праходзяць мерапрыемствы, прымеркаваныя да вызвалення Ленінграда ад фашысцкай блакады, і ўшаноўванне ветэранаў-блакаднікаў, якія называюць 27 студзеня 1944 года "наш ленінградскі Дзень Перамогі". З болем у сэрцы рэагуем на любыя крокі, накіраваныя на распальванне міжнацыянальнай варожасці і перакройванне гісторыі ваенных падзей, якія забралі жыцці кожнага трэцяга беларуса", - гаворыцца ў заяве беларускай загранустановы.

"Пасольства выступае з рэзкім асуджэннем бессаромнага акта вандалізму і спроб унесці раскол у шматвяковую дружбу братэрскіх народаў", - адзначылі беларускія дыпламаты.

"Упэўнены, што наша агульнае гераічнае мінулае прызначана служыць аб’яднальным фактарам і маральным арыенцірам для цяперашняга і будучых пакаленняў. Разлічваем на належную рэакцыю дзяржаўных ведамстваў Арменіі і прыцягненне вінаватых да адказнасці", - гаворыцца ў заяве пасольства Беларусі ў Арменіі.

31 студзеня 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/54/72386
Текущая дата: 24.11.2024