Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына атрымала запрашэнне ўзяць удзел у назіранні за ўсеагульнымі выбарамі ў Савет прадстаўнікоў Рэспублікі Ірак, якія адбудуцца 30 красавіка.
Запрашэнне паступіла ад Вышэйшай незалежнай выбарчай камісіі Ірака, паведамляе інтэрнэт-сайт беларускай ЦВК. Яно было перададзена асабіста Ярмошынай 21 лютага ў Мінску падчас яе сустрэчы з паслом Ірака ў Беларусі Хайдарам Хадзі.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 21 лютага 2014
Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 21 лютага 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/548/25123
Текущая дата: 16.11.2024