Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінскай епархіі Беларускага экзархату Рускай праваслаўнай царквы (БПЦ).
Арганізатарамі гэтай сустрэчы выступілі Інстытут рэлігійнага дыялогу і міжканфесійных камунікацый пры Сінодзе БПЦ, Папскі савет па садзейнічанні хрысціянскаму адзінству (Ватыкан) і МГА "Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірылы".
Як паведамілі ў прэс-службе Мінскай епархіі, у прэзідыум канферэнцыі ўвайшлі першыя асобы хрысціянскіх канфесій, мусульманскай абшчыны Беларусі, а таксама профільных дзяржаўных ведамстваў па справах рэлігій.
"Гуманізм нашых дзён гаворыць чалавеку не пра богападабенства, а аб правах на рэалізацыю розных жаданняў, — прыводзіць прэс-служба Мінскай епархіі прывітальныя словы патрыяршага экзарха ўсея Беларусі, мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта. — Гэта прыводзіць да таго, што так званая абарона чалавечай годнасці абарочваецца сваёй супрацьлегласцю — зневажаннем лепшага, што ёсць у чалавеку… Ва ўмовах глабальнай падмены каштоўнасцяў здаецца амаль немагчымым камусьці штосьці даказаць ці растлумачыць. Аднак, браты і сестры, мы не павінны губляць надзеі! Мы закліканы сведчыць усім сваім жыццём пра Евангельскае святло, якое перамагае цемру, пра любоў, якая і ёсць наш Бог, пра непахіснасць богаадкрытых запаведзяў".
"Бог, стварыўшы чалавека, падарыў яму свабоду, — сказаў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. — Яна складаецца з адказнасці за ўчынкі. У выніку першароднага граху настае капітуляцыя чалавека перад сваёй слабасцю… У той жа час хрысціянства падкрэслівае прысутнасць у чалавеку маральнага закона, і таму чалавек, які імкнецца да аднаўлення згубленай Божай выявы, павінен жыць пастаянным духоўным удасканаленнем. Пры гэтым неабходна памятаць, што кожны грэх мае сусветныя наступствы, гэта значыць выяўляецца не толькі ў жыцці індывіду, але ўплывае на ўсё чалавецтва".
Апостальскі нунцый у Беларусі Клаўдзіа Гуджароці перадаў удзельнікам форуму прывітанне папы рымскага Францыска, які перадаў мітрапаліту Філарэту віншаванні з 35-годдзем архірэйскага служэння.
Кіраўнік упраўлення мусульман Каўказа шэйх-уль-іслам Алахшукюр Паша-задэ пацвердзіў "асабістую гатоўнасць працаваць на карысць міжэтнічнага і міжрэлігійнага міру і згоды". Свае віншаванні таксама перадаў старшыня Мусульманскага рэлігійнага аб`яднання ў Беларусі муфтый Абу-Бекір Шабановіч, старшыня Саюза артадаксальных іузейскіх абшчын рабін Аўраам Бененсан, старшыня Саюза евангельсцкіх хрысціян-баптыстаў у Беларусі Віктар Круцько, часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Ітан Голдрыч.
Мэтай канферэнцыі з`яўляецца пашырэнне міжканфесійных кантактаў паміж тэолагамі, сумесная праца над актуальнымі рэлігійнымі пытаннямі, развіццё супрацоўніцтва паміж прадстаўнікамі розных рэлігійных колаў і кантактаў паміж царкоўнымі і свецкімі даследчыкамі.
Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 18 лістапада 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/556/24100
Текущая дата: 16.11.2024