Пераможца дарослага "Еўрабачання" ў 2004 годзе выступіць разам з дзіцячым хорам, паведамляе афіцыйны сайт конкурсу.
"Я планую паказаць змяненні ў сваім музычным стылі і паэксперыментаваць з харавым гучаннем. Я хачу выканаць адну са сваіх песень з дзіцячым хорам. Выступленне будзе неверагодным", - расказала Руслана.
Гасцямі фінальнага шоу таксама стануць пераможца "Еўрабачання-2013" датчанка Эмілі дэ Форэст і фіналістка гэтага песеннага спаборніцтва ўкраінская спявачка Злата Агневіч.
У міжнародным дзіцячым песенным конкурсе будуць спаборнічаць удзельнікі з 12 краін: Беларусі, Арменіі, Азербайджана, Македоніі, Грузіі, Мальты, Малдовы, Нідэрландаў, Расіі, Сан-Марына, Украіны і Швецыі.
Беларусь на конкурсе прадставіць 11-гадовы Ілья Волкаў з кампазіцыяй "Спявай са мной".
У гэтым годзе ўпершыню ў гісторыі дзіцячага "Еўрабачання" пераможцаў будзе тры. Удзельнікаў конкурсу ўзнагародзяць па так званай алімпійскай сістэме - золата, серабро і бронза.
Беларусь удзельнічае ў дзіцячым "Еўрабачанні" з моманту яго заснавання, з 2003 года. На рахунку рэспублікі - дзве перамогі. У 2005 годзе конкурс выйграла Ксенія Сітнік з песняй "Мы разам", у 2007 годзе - Аляксей Жыгалковіч з кампазіцыяй "З сябрамі".
20 лістапада 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/556/24109
Текущая дата: 16.11.2024