Аб гэтым у час анлайн-канферэнцыі расказаў мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Мікалай Пінігін.
Праграма форуму яшчэ ўзгадняецца, але ўжо вядома, што беларускія гледачы ўбачаць новыя праекты з Румыніі, Францыі, Германіі, Расіі і Літвы. Магчыма, большую частку спектакляў паставяць на галоўнай сцэне Купалаўскага тэатра. Не выключана, што для правядзення форуму арандуюць і іншыя гарадскія пляцоўкі.
"Лічу, што праграму можна агучваць, калі падпісаны кантракты з усімі ўдзельнікамі. У нас практыка такая, што мы пачынаем ствараць фестываль, а потым падцягваецца фінансаванне, усё залежыць ад гэтага. Добры форум зрабіць нескладана, усё залежыць ад таго, колькі ёсць грошай, таму што трэба плаціць прыезджым калектывам", - сказаў Мікалай Пінігін.
Паводле слоў рэжысёра, такія фестывалі, як "Панарама", заахвочваюць тэатры быць больш сучаснымі і канкурэнтаздольнымі.
"Тэатр - гэта частка свядомасці грамадства. Ці не цікава людзям паглядзець, чым, напрыклад, жыве Еўропа, блізкае і далёкае замежжа? Гэта ж эксклюзіўная рэч, жывы непасрэдны кантакт чалавека і артыста, калі глядач у зале адчувае подых артыста, абмен ідэямі, стылямі і формамі. Гэта не тэлебачанне і не кіно", - сказаў Мікалай Пінігін.
Міжнародны фестываль тэатральнага мастацтва "Панарама" пачаў сваю гісторыю з 2003 года, калі ў Мінску на базе Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы прайшоў Міжнародны фестываль сучаснага тэатра "Адкрыты фармат". Ужо ў наступным, 2004 годзе быў заснаваны Міжнародны тэатральны фестываль "Панарама". Яго заснавальнікамі сталі Міністэрства культуры Беларусі, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт і Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. Форум садзейнічае папулярызацыі беларускага тэатральнага мастацтва, уключэнню яго ў сусветны культурны працэс, сцвярджэнню ідэй гуманізму, а таксама ўмацаванню міжнацыянальных сувязей і дружбы паміж народамі.
26 верасня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-0/558/23618
Текущая дата: 16.11.2024